Financial Times
| Financial Times | |
|---|---|
| | |
| | |
| Арыгінальная назва |
англ.: Financial Times[2] |
| Тып | штодзённая газета[d] |
| Фармат | шырокафарматная[d] |
| Уладальнік | Pearson PLC |
| Выдавец | Nikkei Inc.[d][3] |
| Краіна | |
| Рэдактар | Lionel Barber |
| Галоўны рэдактар | Roula Khalaf[d][4] і Lionel Barber[d][5] |
| Заснавана | 9 студзеня 1888 |
| Палітычная прыналежнасць | манетарызм, неалібералізм |
| Мова | англійская |
| Перыядычнасць | 1 суткі |
| Галоўны офіс |
One Southwark Bridge London Borough of Southwark, SE1 9HL 020 7873 3000 United Kingdom |
| Тыраж | 356 194 [1] |
| ISSN | 0307-1766 |
| Вэб-сайт | ft.com |
Financial Times (беларус. Файнэншэл таймс) — міжнародная дзелавая газета, выдаецца на англійскай мове ў 24 гарадах свету з агульным накладам да 360 тыс. экзэмпляраў. Штаб-кватэра галоўнай рэдакцыі знаходзіцца ў Лондане. Належыць медыя-холдынгу Pearson PLC і спецыялізуецца на публікацыі і аналізе навін са свету фінансаў і бізнесу.
Заснаваная ў 1888 годзе братамі Шэрыданамі, Financial Times на працягу многіх гадоў спаборнічала з чатырма іншымі газетамі, прысвечанымі фінансам. У 1945 г. яна паглынула апошнюю з іх, Financial News (выпускалася з 1884). З 2000 года выходзіць таксама версія на нямецкай мове — Financial Times Deutschland.
Financial Times належыць да групы так званых "якасных выданняў" (qualities), да якіх адносяць газеты з шаноўнай гісторыяй, такія як The Times, The Guardian і г. д. Цікавай асаблівасцю газеты з’яўляецца тое, што яе традыцыйна друкуецца на рыжаватай паперы.
Зноскі
- ↑ ABCs: National daily newspaper circulation June 2011 (англ.). guardian.co.uk (15 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 11 ліпеня 2011.
- ↑ а б The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0307-1766
- ↑ https://web.archive.org/web/20190918081038/https://www.ft.com/content/d7e95338-3127-11e5-8873-775ba7c2ea3d
- ↑ https://www.ft.com/content/52d01926-052a-11ea-a984-fbbacad9e7dd
- ↑ Who's who — (untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X